Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эдэ́м

(ст.-яўр. eden = рай)

1) біблейскі рай;

2) перан. прыгожая мясцовасць, дзе можна бесклапотна і шчасліва жыць.

эжэ́ктар

(фр. éjecteur)

1) прыстасаванне, дзеянне якога заснавана на выкарыстанні эжэкцыі;

2) механізм у агнястрэльнай зброі, які аўтаматычна выкідвае гільзу выстраленага патрона пры адкрыцці затвора.

эжэ́кцыя

(фр. éjection)

працэс змешвання двух асяроддзяў (вады і пяску, пары і вады і інш.), пры якім адно асяроддзе, будучы пад ціскам, уздзейнічае на другое і, цягнучы за сабой, выштурхоўвае яго ў неабходным напрамку.

э́замус

(н.-лац. esomus)

рыба атрада карпападобных, якая пашырана ў дэльце ракі Ганг; вядома як акварыумная.

эзатэры́чны

(гр. esoterikos = унутраны)

тайны, зразумелы толькі для азнаёмленых;

э-ыя веды — тайнае вучэнне, вядомае толькі вузкаму колу выбраных асоб.

эзафагаскапі́я

(ад гр. oisophagos = стрававод + -скапія)

агляд стрававода пры дапамозе эзафагаскопа.

эзафагаско́п

(ад гр. oisophagos = стрававод + -скоп)

трубка з аптычнымі і асвятляльнымі сістэмамі, якая выкарыстоўваецца ў медыцынскай практыцы для даследавання стрававода.

эзафагатамі́я

(ад гр. oisophagos = стрававод + -тамія)

хірургічная аперацыя рассячэння або пераразання сценкі стрававода для ўскрыцця яго прасвету або пранікнення праз яго ў навакольную прастору.

эзафагі́т

(ад гр. oisophagos = стрававод)

мед. запаленне слізістай абалонкі стрававода.

эзеры́н

(англ. eserine, ад афр. eser)

тое, што і фізастыгмін.