Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шве́лер

(ням. Schweller)

стальная бэлька, якая мае ў сячэнні форму літары П.

шве́рмер

(ням. Schwärmer)

феерверачная ракета, якая пакідае зігзагападобны вогненны след.

шверт

(ням. Schwert = літар. меч)

высоўны плоскі кіль 1 на малых парусных суднах для павелічэння супраціўлення дрэйфу.

швертбо́т

(ням. Schwertboot, ад Schwert = літар. меч + Boot = шлюпка)

парусная яхта з высоўным кілем (швертам).

шві́цкі

(ад ням. Schwyz = назва кантона ў Швейцарыі);

ш-ая парода (жывёла) — парода буйной рагатай жывёлы мяса-малочнага напрамку прадукцыйнасці, выведзеная ў Швейцарыі.

шкадава́ць

(ст.-польск. szkodować, ад szkoda < ст.-в.-ням. scado)

1) адчуваць жаль, спагаду да каго-н.;

2) берагчы, ашчаджаць;

3) смуткаваць, бедаваць з прычыны чаго-н.

шкала́

(лац. scala = лесвіца)

1) лінейка з дзяленнямі ў вымяральных прыборах (напр. ш. тэрмометра);

2) рад велічынь, размешчаных у сыходным або ўзыходзячым парадку (напр. ш. заработнай платы).

шкаля́р

(польск. szkolarz, ад с.-лац. scholaris)

1) студэнт у сярэдневяковай Еўропе, у т.л. ў Вялікім княстве Літоўскім;

2) вучань, школьнік;

3) перан. дарослы чалавек з абмежаваным узроўнем ведаў.

шкант

(фр. scante)

устаўны шып для злучэння дэталей сталярных вырабаў.

шка́нцы

(гал. schans)

сярэдняя частка верхняй палубы ваеннага карабля паміж грот-мачтай і бізань-мачтай, дзе адбываюцца афіцыйныя цырымоніі.