Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шкарляты́на

(польск. szkarlatyna < іт. scarlattina, ад п.-лац. scarlatum = ярка-чырвоны колер)

інфекцыйная хвароба, пераважна ў дзяцей, якая суправаджаецца болем у горле і чырванаватай высыпкай.

шкарпэ́тка

(польск. szkarpetka, ад іт. scarpetta)

трыкатажны выраб, кароткая панчоха, якая не даходзіць да калена.

шкату́лка

(польск. szkatułka, ад іт. scatola)

скрыначка з вечкам для дробных, звычайна каштоўных рэчаў.

шкафу́т

(гал. schavot)

частка верхняй палубы судна паміж фок-мачтай і грот-мачтай.

шквал

(англ. squall)

1) нечаканы моцны парыў ветру, часцей за ўсё пры навальніцах;

2) перан. што-н. раптоўнае, інтэнсіўнае (напр. ш. агню).

шке́нцель

(гал. schenkel)

кароткі стальны або пяньковы карабельны трос з блокам ці кольцам на канцы.

шкіле́т

[гр. skeleton (soma) = высахлае цела]

1) сукупнасць касцей, якія ствараюць цвёрдую аснову цела чалавека і жывёл;

2) аснова, каркас чаго-н. (напр. ш. абгарэлай машыны, ш. твора).

шкі́пер

(гал. schipper, англ. skipper)

1) уст. капітан камерцыйнага судна;

2) асоба, адказная за маёмасць на ваенным караблі;

3) капітан несамаходнага рачнога судна.

шкіпіна́р

(ст.-польск. szpikanard, ад лац. spica nardi = лаванда)

празрыстая ці жаўтаватая гаручая вадкасць з едкім пахам, якая здабываецца перагонкай смалы хвойных дрэў і прымяняецца ў медыцыне і лакафарбавай вытворчасці.

шкіў

(гал. schijf)

кола, на якое надзяваецца пас, дзякуючы чаму перадаецца рух з аднаго вала на другі.