Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цыклапі́чны

(ад цыклоп)

масіўны, вельмі вялікі (звычайна пра будынкі, збудаванні).

цыклапі́я

(ад гр. kyklops = круглавокі)

рэдкі парок развіцця, наяўнасць толькі аднаго вока, што змяшчаецца на сярэдняй лініі твару.

цыклапрапа́н

(ад цыкла- + прапан)

арганічнае злучэнне, вуглевадарод аліцыклічнага рада, газ; прымяняецца ў хірургіі як агульны анестэтык.

цыкластэ́фанас

(н.-лац. cyclostephanos)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. таласіязіравых, якая пашырана ў планктоне азёр і рэк.

цыклатро́н

(ад цыкла- + -трон)

спецыяльны складаны прыбор для павелічэння энергіі руху зараджаных ядзерных часціц.

цыклаты́мія цыклатымі́я

(ад цыкла- + гр. thymos = душа)

псіхічнае захворванне (псіхоз), лёгкая форма цыклафрэніі.

цыклатэ́ла

(н.-лац. cyclotella)

аднаклетачная каланіяльная дыятомавая водарасць сям. таласіязіравых, якая пашырана пераважна ў планктоне прэсных, радзей саланаватых вадаёмаў, вельмі рэдка ў морах.

цыклафрэні́я

(ад цыкла- + гр. phren = розум)

псіхічнае захворванне (псіхоз), якое характарызуецца перыядычным разладжаннем настрою — прыступамі ўзбуджэння і дэпрэсіі, што змяняюць адно аднаго; маніякальна-дэпрэсіўны псіхоз.

цыклахе́на

(н.-лац. cyclachaena)

травяністая расліна сям. складанакветных з зубчастым лісцем і дробнымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў Амерыцы; на Беларусі трапляецца як заносная; пустазелле.

цыклі́т

(ад цыкл)

тое, што і іназіт.