Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цынера́рыя

(н.-лац. cinerarium, ад лац. cinerarius = папялісты)

травяністая расліна сям. складанакветных з буйным серабрыста-шэрым апушаным лісцем і рознакаляровымі кветкамі ў суквеццях, якая паходзіць з Канарскіх астравоў; вырошчваецца як дэкаратыўная.

цыні́зм

(гр. kynismos)

нахабнасць, бессаромнасць, пагардлівыя адносіны да агульнапрынятых правіл маралі.

цы́нік

(лац. cinicus, ад гр. kynikos)

чалавек неэтычны, які кпіць над агульнапрынятымі звычаямі, прыніжае прызнаныя вартасці.

цы́нія

(н.-лац. zinnia, ад Zinn = прозвішча ням. батаніка 18 ст.)

травяністая расліна сям. складанакветных з буйнымі яркімі кветкавымі кошыкамі розных колераў, пашыраная ў Цэнтр. і Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

цынк

(ням. Zink)

хімічны элемент, коўкі метал сінявата-белага колеру; шырока распаўсюджаны ў прыродзе.

цынкагра́фія

(ад цынк + -графія)

1) палігр. выраб клішэ высокага друку, пры якім капіруюць на цынкавую (або з магніевых сплаваў) пласціну;

2) прадпрыемства або цэх па вырабу такіх клішэ.

цынкі́т

(ням. Zinkit)

мінерал класа вокісаў і гідравокісаў чырвонага колеру; цынкавая руда.

цынклідо́тус

(н.-лац. cinclidotus)

лістасцябловы мох сям. цынклідотавых, які трапляецца ў Зах. Дзвіне.

цынклі́дыум

(н.-лац. cinclidium)

лістасцябловы мох сям. мніевых, які зрэдку трапляецца на глыбокіх багнавых балотах.

цыну́бель

(ням. Zahnhobel, ад Zahn = зуб + Hobel = гэбель)

гэбель з зубчастым лязом, які ўжываецца для нанясення шурпатасці на драўляныя часткі пры склейванні.