Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цыві́льны

(польск. cywilny, ад лац. civilis)

1) грамадзянскі, неваенны;

2) які мае адносіны да невайсковых людзей, уласцівы ім.

цыга́ра

(фр. cigare, ад ісп. cigarro)

туга скручанае ў трубачку для курэння тытунёвае лісце.

цыгарэ́та

(фр. cigarette, ад cigare < ісп. cigarro = цыгара)

маленькая тонкая цыгара, папяроса без муштука.

цыге́йка

(ад ням. Ziege = каза)

футра, вырабленае са шкуры авечкі цыгейскай пароды.

-цыд

(лац. caedo = забіваю)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «знішчэнне».

цыду́лка

(польск. cedułka, ад с.-лац. cedula)

разм. невялічкая запіска, пісулька.

-цыды

(лац. caedo = забіваю)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «знішчаць».

цыка́да

(лац. cicada)

хобатнае насякомае атрада раўнакрылых, самцы якога ўтвараюць характэрнае стракатанне; корміцца сокамі раслін, шкодзіць збожжавыя культуры, пладовыя дрэвы.

цыкл

(гр. kyklos = круг)

1) сукупнасць узаемазвязаных з’яў, працэсаў, якая складае замкнёны круг развіцця (напр. вытворчы ц., ц. развіцця лічынкі);

2) закончаны рад лекцый, канцэртаў, аб’яднаных агульнай тэмай;

3) шэраг мастацкіх твораў, якія складаюць закончанае цэлае і аб’яднаны агульнай тэматыкай;

4) пэўная група навук (прыродазнаўчых, грамадскіх, тэхнічных).

цыкла-

(гр. kyklos = круг)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «круг», «кола».