Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цукраме́трыя

(ад цукар + -метрыя)

устанаўленне працэнта цукру або цукрыстых рэчываў у растворах.

цукраміцэ́ты

(ад цукар + -міцэты)

сумчатыя грыбы (дрожджы) сям. цукраміцэтавых, якія развіваюцца ў глебе, на кветках, пладах, харчовых прадуктах; выкарыстоўваюцца ў хлебапячэнні, пры вытворчасці кефіру, кумысу, квасу, піва і іншых напіткаў; цукровыя грыбы.

цукро́за

(ад цукар)

арганічнае злучэнне класа дыцукрыдаў, цукар, які змяшчаецца ў раслінах; у прамысловасці атрымліваецца з цукровага трыснягу і цукровых буракоў.

цукры́ды

(ад цукар + гр. eidos = выгляд)

вугляводы, якія пры гідролізе распадаюцца на монацукрыды; падзяляюцца на алігацукрыды і поліцукрыды.

цуна́мі

(яп. cunami)

гіганцкія ўсёразбуральныя хвалі, якія ўзнікаюць на паверхні акіяна ў час падводных землетрасенняў.

цыбеці́н

(н.-лац. zibethum, ад ар. zabād = пена)

рэчыва з рэзкім пахам мускусу, якое здабываюць з залоз вівер, выкарыстоўваецца ў парфумерыі.

цыбо́рыя

(н.-лац. ciboria)

сумчаты грыб сям. склератыніевых, які развіваецца на суквеццях вольхі і асіны.

цыбу́ля

(ст.-польск. cybula < с.-в.-ням. zibolle, ад лац. cepulla)

1) травяністая расліна сям. цыбулевых з адзіночнай буйной цыбулінай і трубчастымі лістамі, пашыраная ў розных кліматычных зонах, а таксама ядомыя трубчастыя лісты або галоўкі гэтай расліны;

2) назва некаторых травяністых цыбульных раслін сям. лілейных (напр. ц. мядзведжая, ц. заячая).

цывіліза́цыя

(фр. civilisation, ад лац. civilis = грамадзянскі)

1) узровень развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры, дасягнуты якой-н. грамадскай фармацыяй;

2) сучасная сусветная культура, прагрэс, асвета;

3) ступень грамадскага развіцця, наступная пасля варварства.

цывілі́стыка

(ад лац. civilis = грамадзянскі)

грамадзянскае права; навука грамадзянскага права.