цаніке́лія
(н.-лац. zannichellia)
водная травяністая расліна сям. цанікеліевых з вузкалінейным лісцем, пашыраная ў розных кліматычных зонах; на Беларусі трапляецца рэдка ў рэках, азёрах, ручаях.
ца́пфа
(ням. Zapfen)
1) частка вала ці восі, якая апіраецца на падшыпнік;
2) невялікі цыліндрычны выступ на сярэдзіне ствала гарматы.
цвік
(польск. ćwiek, ад с.-в.-ням. zwëc)
1) завостраны жалезны шпень з плешкай на тупым канцы, прызначаны для змацавання чаго-н.;
2) перан. галоўнае, значнае ў чым-н.
цвін
(англ. twine = кручаная нітка)
паўшарсцяная тканіна з кручанымі ніткамі асновы для жаночых летніх паліто.
цвінглія́нства
[ад ням. U. Zwingli = прозвішча дзеяча Рэфармацыі ў Швейцарыі (1484—1531)]
адна з плыняў у Рэфармацыі, узнікла ў 16 ст. у Швейцарыі і Германіі, пазней злілася з кальвінізмам.
цвіндэ́к
(англ. tween-deck)
мар. памяшканне паміж дзвюма палубамі судна, прызначанае для каманды, пасажыраў, грузаў.
цвінта́р
(польск. cmentarz < лац. caementarius, ад гр. koimeterion)
1) царкоўны двор ці агароджанае месца пры царкве;
2) могілкі пры царкве.
цвінтарэ́й
(н.-лац. centaurium)
травяністая расліна сям. гарычкавых з простым лісцем і ружовымі або белымі кветкамі, пашыраная ў розных кліматычных зонах; расце на лугах, узлесках, сярод хмызняку; лекавая.
целатрэ́ма
(н.-лац. thelotrema)
накіпны лішайнік сям. целатрэмавых, які расце на кары старых лісцевых дрэў, радзей на хвойных.
цік1
(фр. tic)
міжвольныя скарачэнні мышцаў твару, шыі і рук як вынік захворванняў нервовай сістэмы.