Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шпіне́лі

(ням. Spinell)

група мінералаў класа вокіслаў і гідравокіслаў чырвонага, сіняга або зялёнага колеру; выкарыстоўваюцца як руда жалеза, хрому, марганцу, празрыстыя разнавіднасці — у ювелірнай справе.

шпіта́ль

(польск. szpital < ням. Spital, ад лац. hospitale)

вялікая бальніца, звычайна ваенная.

шпі́ц1

(ням. Spitz)

парода пакаёвых дэкаратыўных сабак з доўгай пушыстай поўсцю.

шпіц2

(ням. Spitze)

уст. тое, што і шпіль.

шпіцру́тэн

(ням. Spitznite)

гібкі прут, якім даўней паганялі каня, а ў царскай Расіі білі салдат, злачынцаў.

шпіяна́ж

(ням. Spionage)

збіранне, выкраданне ці выведванне дзяржаўных і ваенных тайн з мэтай перадачы іх іншай дзяржаве.