Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шпатэ́ль шпа́тэль

(ням. Spatel)

1) інструмент тынкоўшчыка, мастака ў выглядзе лапатачкі для накладвання і выраўноўвання шпаклёўкі, раўнамернага накладвання фарбы на палатно ці расцірання на палітры;

2) медыцынскі інструмент, які мае форму лапатачкі і выкарыстоўваецца пры хірургічных аперацыях, для агляду зева і інш.

шпа́цыр

(польск. spacer, ад ням. Spazier)

прагулка на свежым паветры.

шпацырава́ць

(польск. spacerować, ад ням. spazieren)

прагульвацца на свежым паветры.

шпа́цыя

(лац. spatium = прастора, прамежак)

1) металічны брусочак, які прымяняецца ў друкарскай справе пры ручным наборы для запаўнення прабелаў паміж словамі, утварэння абзацаў і інш.;

2) адлегласць паміж двума шпангоўтамі на судне.