шпатэ́ль шпа́тэль
(ням. Spatel)
1) інструмент тынкоўшчыка, мастака ў выглядзе лапатачкі для накладвання і выраўноўвання шпаклёўкі, раўнамернага накладвання фарбы на палатно ці расцірання на палітры;
2) медыцынскі інструмент, які мае форму лапатачкі і выкарыстоўваецца пры хірургічных аперацыях, для агляду зева і інш.
шпа́цыр
(польск. spacer, ад ням. Spazier)
прагулка на свежым паветры.
шпацырава́ць
(польск. spacerować, ад ням. spazieren)
прагульвацца на свежым паветры.
шпа́цыя
(лац. spatium = прастора, прамежак)
1) металічны брусочак, які прымяняецца ў друкарскай справе пры ручным наборы для запаўнення прабелаў паміж словамі, утварэння абзацаў і інш.;
2) адлегласць паміж двума шпангоўтамі на судне.
шпег
(польск. szpieg < чэш. špeh, ад ням. Späher)
тайны агент, які сочыць за кім-н.; шпік.
шпе́ргель
(н.-лац. spergula)
травяністая расліна сям. гваздзіковых з белымі кветкамі на доўгіх кветаножках, у паўпарасоніках, якая расце ў лясах, на лугах, аблогах, як пустазелле палёў, агародаў, садоў; свінакроп.
шпіг
(польск. szpik, ад ням. Speck)
прасоленае падскурнае свіное сала (у кавалках).
шпіга́т
(гал. spuigat)
адтуліна ў фальшборце або на палубе судна для выдалення за борт вады.
шпіён
(ням. Spion)
засакрэчаны агент, які выведвае дзяржаўныя і ваенныя тайны і выдае іх іншай дзяржаве.
шпік
(польск. szpik, ад ням. Speck)
анат. касцявы мозг.