Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фенамена́льны

(ад гр. phainomenon = тое, што з’яўляецца)

1) выключны, рэдкі, незвычайны; выдатны па сваіх якасцях;

2) які мае адносіны да феномена1.

фенапла́сты

[ад фено(лы) + -пласт]

пластычныя матэрыялы на аснове фенола-фармальдэгідных смолаў; выкарыстоўваюцца ў вытворчасці прасаваных вырабаў, літых і слаістых матэрыялаў, ахоўных пакрыццяў.

фенаспе́ктр

(ад гр. phaino = выяўляю + спектр)

біял. графічнае адлюстраванне сезоннага развіцця аднаго віду або згуртаванняў раслін.

фенаты́п

(ад гр. phaino = выяўляю + -тып)

сукупнасць уласцівасцей і прыкмет арганізма, якія склаліся ў працэсе яго індывідуальнага развіцця.

фенацэці́н

(ад гр. phaino = выяўляю + лац. acetum = воцат)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца як болесуцішальны і гарачкапаніжальны сродак.

фе́нек

(н.-лац. fennecus)

млекакормячае сям. воўчых, знешне падобнае на невялікую лісіцу, якое водзіцца ў Паўн. Афрыцы, на Сінайскім і Аравійскім паўастравах.

фенестры́ды

(н.-лац. fenestrida)

атрад вымерлых галаротых імшанак, якія жылі ў ардовікупермі.

фене́тыка

(ад гр. phaino = выяўляю)

раздзел біялогіі, які вывучае з’яўленне і размеркаванне фенаў2.

фе́ніі

(англ. Fanias, ад ст.-ірл. fene = назва даўніх жыхароў Ірландыі)

ірландскія рэвалюцыянеры, барацьбіты за незалежнасць Ірландыі ад Англіі ў 50—60-х гг. 19 ст.

фе́нікс

(гр. phoiniks)

1) казачная птушка ў міфалогіі старажытных народаў (фінікійцаў, егіпцян і інш.), якая ў старасці спальвала сябе, а потым зноў узнікала з попелу;

2) перан. сімвал вечнага абнаўлення.