Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

федэралі́зм

(фр. fédéralisme, ад лац. foedus, -deris = дагавор, саюз)

1) форма дзяржаўнага ладу, заснаваная на аб’яднанні дзяржаў у адзін саюз з захаваннем пэўнай самастойнасці гэтых дзяржаў;

2) палітычны рух за стварэнне такога дзяржаўнага ладу.

федэралі́сты

(фр. fédéralistes, ад лац. foedus, -deris = дагавор, саюз)

прыхільнікі федэралізму.

федэра́льны

(фр. fédéy̆ral, ад лац. foedus, -deris = дагавор, саюз)

1) які звязаны з федэрацыяй (напр. ф-ая дзяржава, ф. канцлер);

2) тое, што і федэратыўны.

федэра́ты

(лац. foederatus = аб’яднаны ў саюз)

1) пасяленцы на граніцы Рымскай імперыі і Візантыі, якія прымалі ўдзел у войнах за атрыманую імі зямлю і плату;

2) добраахвотнікі рэвалюцыйнай арміі ў перыяд Французскай рэвалюцыі 1789—1794 гг.;

3) салдаты і афіцэры Парыжскай камуны 1871 г.

федэраты́ўны

(фр. fédératif, ад лац. foederatus = аб’яднаны ў саюз)

пабудаваны на аснове федэрацыі.

федэра́цыя

(лац. foederatio = саюз, аб’яднанне)

1) саюзная дзяржава, якая складаецца з аб’яднаных у адно цэлае асобных дзяржаў, што валодаюць пэўнай юрыдычнай і палітычнай самастойнасцю;

2) саюз асобных таварыстваў, арганізацый (напр. Міжнародная шахматная ф.).

феерве́рк

(ням. Feuerwerk)

1) каляровыя агні, рознакаляровыя асвятляльныя ракеты, якія запускаюць у час свят, урачыстасцей;

2) перан. імклівы паток чаго-н. (напр. ф. слоў).

феерве́ркер

(ням. Feuerwerker)

унтэр-афіцэр артылерыі ў арміі царскай Расіі.

фееры́чны

(фр. ferique)

1) які з’яўляецца феерыяй (напр. ф-ая камедыя);

2) перан. чароўны, казачны.

фее́рыя

(фр. féerie, ад fée = фея, чараўніца)

1) тэатральны спектакль або цыркавое прадстаўленне з казачным сюжэтам і выкарыстаннем розных сцэнічных эфектаў;

2) перан. чароўнае, казачнае відовішча.