Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

уніве́рсум

(лац. universum = сусвет)

філасофскі тэрмін, які абазначае «ўсё існуючае», «сусвет як цэлае».

уніён

(лац. unio, -onis)

саюз, аб’яднанне.

уні́зм

(ад лац. unus = адзін)

кірунак у абстрактным жывапісе, прыхільнікі якога ствараюць кампазіцыі з аднародных форм і колераў, што не даюць уяўлення аб рэчаіснасці.

уніка́льны

(ад лац. unicus = адзіны ў сваім родзе)

вельмі рэдкі, адзіны ў сваім родзе, выключны (напр. у. рукапіс).

у́нікум

(лац. unicum = адзінае ў сваім родзе, незвычайнае)

1) вельмі рэдкі прадмет, вялікая рэдкасць;

2) перан. выключная ў якіх-н. адносінах асоба.

унінаміна́льны

(ад уні- + лац. nomen = імя);

у-ая акруга — выбарчая акруга, ад якой выбіраецца адзін дэпутат.

уніпаля́рны

(ад уні- + палярны)

аднаполюсны;

у-ая праводнасць — праводнасць току пераважна ў адным напрамку.

уніпры́нт

(ад уні- + англ. print = адбітак, друк)

адзін са спосабаў прыгатавання эластычных форм для глыбокага друку.

унісо́н

(іт. unisono, ад лац. unus = адзін + sonus = гук)

1) муз. адначасовае гучанне двух або некалькіх гукаў аднолькавай вышыні; сугучна аднолькавых гукаў у розных актавах (напр. спяваць ва ўнісон);

2) перан. зладжанасць якіх-н. учынкаў (напр. дзейнічаць ва ўнісон з кім-н.);

3) фіз. роўнасць частот дзвюх крыніц гукавых ваганняў.

уніта́рны

(фр. unitaire, ад лац. unitas = адзінства)

аб’яднаны, адзіны, які ўтварае адно цэлае (напр. у-ая дзяржава).