уза́нцыя
(іт. usanza, фр. usance, ад лац. usus = звычай)
камерц. правіла, якое вызначае волю кожнага з партнёраў і маецца на ўвазе пры заключэнні гандлёвага дагавору, але прама ў ім не агаворана; гандлёвы звычай.
уза-та́ра
(ад іт. uso = звычай + тара)
тара, вагу якой прымаюць у памеры, устаноўленым на аснове гандлёвага звычаю.
уздзе́нь
(цюрк. uzden = вольны)
1) незапрыгонены селянін у феадальным Дагестане;
2) катэгорыя феадалаў у Кабардзе і Адыгеі.
узуа́льны
(лац. usualis)
1) які вынікае са звычаю, агульнапрыняты;
2) лінгв. які адпавядае агульнапрынятаму ўжыванню моўнай адзінкі (слова, фразеалагізма і інш.), параўн. аказіянальны.
узурпа́тар
(лац. usurpator)
асоба, якая незаконна захапіла ўладу або прысвоіла чужыя правы на што-н.
узурпа́цыя
(лац. usurpatio)
незаконны захоп улады, прысваенне чужых правоў на што-н.
узурпі́раваць
(лац. usurpare)
незаконна захапіць уладу ці прысвоіць чужыя правы на што-н.
у́зус
(лац. usus)
1) тое, што прынята, што стала звычайным; звычай; звычка;
2) лінгв. агульнапрынятае ўжыванне моўнай адзінкі (слова, фразеалагізма і інш.).
узуфру́кт
(лац. usus-fructus = здабыванне даходаў)
юр. права карыстання чужой маёмасцю і даходамі ад яе з умовай захавання яе цэласнасці і гаспадарчага прызначэння.