унцы́нула
(н.-лац. uncinula)
сумчаты грыб сям. мучніста-расяных, які развіваецца на лісці клёна, ясеня, таполі, асіны, вярбы.
у́нцыя
(лац. uncia)
1) мера вагі ў Стараж. Рыме, а таксама ў сучаснай Англіі (роўная 28,35 г) і некаторых краінах Лац. Амерыкі;
2) адзінка аптэкарскай вагі да ўвядзення метрычнай сістэмы мер (роўная 30 г);
3) манета ў Стараж. Рыме, пазней — у Іспаніі, Італіі і некаторых іншых краінах.