Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трыбуна́т

(лац. tribunatus)

урад, годнасць, улада старажытнарымскага трыбуна.

тры́віум

(лац. trivium, ад tres = тры + via = шлях)

тры гуманітарныя навукі — граматыка, рыторыка і дыялектыка, якія былі асноўнымі прадметамі ў сярэдневяковых універсітэтах.

трывія́льны

(фр. trivial, ад лац. trivialis = які знаходзіцца на скрыжаванні дарог)

пошлы, збіты, пазбаўлены свежасці і арыгінальнасці (напр. т. жарт).

трыгана́льны

(лац. trigonalis, ад гр. trigonon = трохвугольнік)

трохвугольны;

т-ая сістэма — сістэма, крышталі якой маюць формы піраміды, прызмы.

трыганаме́трыя

(ад гр. tngonon = трохвугольнік + -метрыя)

раздзел геаметрыі, які вывучае суадносіны паміж старанамі і вугламі трохвугольніка.

трыгатро́н

(ад англ. trigger = пускавое ўстройства + -трон)

трохэлектродны газаразрадны прыбор з халодным катодам і кіруемым іскравым разрадам, які выкарыстоўваецца ў якасці камутатара ў розных устройствах.

тры́гер

(англ. trigger)

устройства, якое можа доўга знаходзіцца ў адным з двух станаў устойлівай раўнавагі і пераключацца з аднаго стану ў другі скачком па знешнім сігнале; выкарыстоўваецца ў якасці элемента памяці ў лічбавых вылічальных машынах, у электроніцы і інш.

трыглі́ф

(гр. triglyphos, ад treis = тры + glypho = рэжу)

прамавугольная каменная пліта з трыма вертыкальнымі жалабкамі, размешчаная паміж двума метопамі ў фрызе1 1 дарычнага ордэра 2.

трыго́н

(гр. trigonon)

трохвугольнік.

трыгонацэфа́лія

(ад трыгон + гр. kephale = галава)

клінападобная форма галавы, якая характарызуецца расшырэннем патылічнай і звужэннем лобнай часткі.