Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

брэ́мія

(н.-лац. bremia)

ніжэйшы грыб сям. перанаспоравых, які развіваецца на многіх раслінах сям. складанакветных.

брэ́мсберг

(ням. Bremsberg, ад Bremse = тормаз + Berg = гара)

падземная нахільная горная вырабатка з прыстасаваннямі для спуску ў ваганетках або канвеерам карысных выкапняў на размешчаны ніжэй гарызонт шахты.

брэ́нзлі

гл. фрэнзлі.

брэцёр

(фр. bretteur, ад brette = шпага)

уст. чалавек, які шукае прычыну, каб змагацца на дуэлі; дуэлянт, скандаліст.

брэш

(фр. brèche)

1) пралом у сцяне, корпусе карабля, зроблены снарадам, мінай і інш.;

2) разрыў, парушэнне цэласнасці чаго-н.;

3) перан. страта (напр. б. у бюджэце).

фрэ́нзлі, брэ́нзлі

(польск. frędzla, ад ням. Fränsel)

рад нітак ці шнуркоў, злучаных па некалькі разам, якія звісаюць па краях фіранак, хустак, сурвэт як аздоба.