Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

брыёнія

(н.-лац. bryonia, ад гр. bryonia)

травяністая расліна сям. гарбузовых з паўзучымі сцёбламі і зеленавата-жоўтымі кветкамі, пашыраная ў Еўразіі і Афрыцы; пярэступ.

брыёпсіды

(н.-лац. bryopsida)

клас споравых раслін аддзела мохападобных, які ўключае 14 тысяч відаў сфагнавых, андрэевых і брыевых імхоў; лістасцябловыя імхі.

брыёш

(фр. brioche)

здобная булачка пэўнай формы.

брыжы́

(польск. bryże, ад ст.-в.-ням. brize)

зборкі, складкі ў форме веера.

брыжэ́йка

(ад брыжы)

складка брушыны, якой унутрыбрушныя органы прымацоўваюцца да задняй сценкі брушной поласці.

брыз

(фр. brise)

вецер, які днём дзьме з воднай паверхні на сушу, а ноччу — з сушы на водную паверхню; на Беларусі адзначаецца на многіх азёрах і вадасховішчах.

брыза́нтны

(фр. brisant = які драбіць)

разрыўны, здольны драбіць прадметы пры выбуху (напр. б. снарад).

брызе́нт

(рус. брезент, ад гал. presenning)

тоўстая непрамакальная парусіна; выкарыстоўваецца для вырабу палатак, чахлоў, тэнтаў і інш.

брызінгі́ды

(н.-лац. brisingidae)

сямейства глыбакаводных марскіх зорак.

брыі́ды

(н.-лац. bryidae, ад гр. bryon = мох)

падклас лістасцябловых імхоў; пашыраны па ўсім зямным шары; уплываюць на ўзнаўленне і стан дрэвастою, хмызнякоў, травяністых раслін, садзейнічаюць торфаўтварэнню; брыевыя імхі.