Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

безэ́

(фр. baiser = пацалунак)

пірожнае з узбітых яечных бялкоў і цукру.

бей

(тур. bey = князь)

тытул феадальнай знаці або службовых асоб у некаторых краінах Блізкага і Сярэд. Усходу.

бе́йдэвінд

(гал. bij de wind)

курс паруснага судна пры сустрэчна-бакавым ветры.

бе́йліф

(англ. bailiff)

памочнік шэрыфа ў англамоўных краінах.

бейні́т

[ад англ. E. Bain = прозвішча амер. металурга (1891—1978)]

структурная састаўляючая сталі, якая ўтвараецца ў выніку так званага прамежкавага ператварэння аўстэніту.

бейсбо́л

(англ. baseball, ад base = нізавы + ball = мяч)

спартыўная камандная гульня з мячом і бітай, якая нагадвае лапту.

бейт

(ар. bejt)

двухрадковая вершаваная страфа ў паэзіі народаў Блізкага і Сярэд. Усходу, якая звычайна змяшчае закончаную думку.

бейшло́т

(гал. bijslot)

грэбля ў вярхоўі суднаходнай ракі са шлюзамі для выпускання вады.

бек1

(цюрк. beg)

1) тытул феадальнай знаці ў цюркскіх народаў;

2) форма ветлівага звароту ў некаторых цюркскіх народаў (адпавядае паняццю «пан»).

бек2

(англ. back = задні)

уст. гулец абароннай лініі ў спартыўных гульнях з мячом або шайбай.