Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гума́нны

(ад лац. humanus = чалавечны)

чулы, дабрачынны, чалавечны, прасякнуты павагай да людзей (г-ыя адносіны).

гу́мар

(польск. humor, ад лац. humor = вільгаць як адна з арганічных сіл, што паводле даўнейшых уяўленняў вызначалі характар, тэмперамент чалавека)

1) лёгкая незласлівая насмешка;

2) мастацкі прыём у творах літаратуры і мастацтва, заснаваны на паказе чаго-н. у камічнай, дабрадушна-смешнай форме (сатыра і г.).

гумара́льны

(ад лац. humor = вільгаць як адна з арганічных сіл, што паводле даўнейшых уяўленняў вызначалі характар, тэмперамент чалавека)

звязаны з вадкасцямі арганізма — кроўю, лімфай, тканкавай вадкасцю.

гумары́ст

(англ. humorist, ад лац. humor = вільгаць)

1) аўтар або выканаўца гумарыстычных твораў;

2) чалавек, схільны да гумару 1.

гумары́стыка

(фр. humoristique, ад лац. humor = вільгаць)

1) сукупнасць гумарыстычных мастацкіх твораў;

2) перан. што-н. смешнае, камічнае.

гумарысты́чны

(ад гумарыст)

які змяшчае ў сабе гумар; уласцівы гумару, гумарысту.

гума́рыя

(н.-лац. humaria)

сумчаты грыб сям. піранэмавых, які трапляецца на глебе, раслінных рэштках; экскрэментах жывёл.

гумарэ́ска

(ням. Humoreske, ад лац. humor = вільгаць)

невялікі літаратурны або музычны твор жартоўнага характару.

гу́мі

(лац. gummi, ад гр. kommi = камедзь, клей)

густы сок з кары некаторых дрэў, які выкарыстоўваецца ў якасці клею; камедзь.

гуміара́бік

(ад лац. gummi = камедзь + arabicus = арабскі)

смала трапічных акацый, якая лёгка раствараецца ў вадзе і выкарыстоўваецца ў медыцыне, тэкстыльнай прамысловасці і інш.