Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

губе́рня

(рус. губернія, ад лац. gubernare = кіраваць)

асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расіі (з 1708 г.) і ў СССР да 1929 г.

гуверна́нтка

(фр. gouvernante)

выхавальніца дзяцей у дваранскіх і буржуазных сем’ях, звычайна іншаземка.

гувернёр

(фр. gouverneur)

выхавальнік дзяцей у дваранскіх і буржуазных сем’ях, звычайна іншаземец.

гугено́ты

(фр. huguenots)

прыхільнікі кальвінізму ў Францыі ў 16—18 ст., якія праследаваліся каталіцкай царквой і ўрадам.

гудае́ра

(н.-лац. goodyera, ад D. Goodyer = прозвішча англ. батаніка)

травяністая расліна сям. ятрышнікавых з вострым лісцем і дробнымі белымі пахучымі кветкамі, пашыраная пераважна ў халодных і ўмераных зонах; на Беларусі трапляецца рэдка.

гу́двіл

(англ. goodwill)

умоўная вартасць дзелавых сувязей фірмы, грашовая ацэнка прэстыжу гандлёвай маркі, кіраўнічых, арганізацыйных і тэхнічных рэсурсаў.

гудрана́тар

(ад фр. goudron)

ручная, аўтамабільная або прычэпная машына для транспарціроўкі і размеркавання бітумаў пры пабудове і рамонце аўтамабільных дарог.

гудро́н

(фр. goudron)

чорнае смалістае рэчыва, астатак ад перагонкі нафты, які выкарыстоўваецца як паліва і для вырабу змазачнага масла.

гу́зік

(польск. guzik)

1) металічная, касцяная або пластмасавая зашпілька на адзенні, абутку ў форме кружка;

2) усё тое, што нагадвае па форме гэту зашпільку (напр. г. гармоніка).

гу́льдэн

(ням. Gulden)

1) грашовая адзінка Нідэрландаў, роўная 100 цэнтам 1;

2) залатая, пасля сярэбраная манета ў Германіі і некаторых суседніх з ёю дзяржавах у 14—19 ст.