Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

-трафія

(гр. trophe = ежа, жыўленне)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццямі «ежа», «жыўленне».

трахатро́н

(ад гр. trochos = кола + -трон)

многаэлектродны электроннапраменевы электронна-прамянёвы прыбор з трахаідальным (гл. трахоіда) стужачным электронным пучком (прамнём), які фарміруецца пад дзеяннем узаемна перпендыкулярных магнітнага і электрычнага палёў.

трахафо́ра

(ад гр. trochos = кола + phora = нашэнне)

свабоднаплаваючыя лічынка некаторых малюскаў, многашчацінкавых кольчатых чарвей, эхіурыдаў і сіпункулідаў.

трахеабактэрыёзы

(ад трахея + бактэрыёз)

хваробы раслін, якія выклікаюцца фітапатагеннымі бактэрыямі, што паражаюць сасудзістую сістэму (параўн. трахеамікозы).

трахеаміко́зы

(ад трахея + -мікоз)

хваробы раслін, якія выклікаюцца паразітычнымі грыбамі, што паражаюць сасудзістую сістэму (параўн. трахеабактэрыёзы).

трахеатамі́я

(ад трахея + -тамія)

хірургічнае аперыраванне трахеі з увядзеннем у яе спецыяльнай трубкі; прымяняецца пры звужэнні гартані для ўстанаўлення дыхання.

трахеі́ды

(ад трахея + гр. eidos = выгляд)

доўгія вераценападобныя клеткі ў драўніне раслін, якія праводзяць ваду з растворанымі ў ёй рэчывамі.

трахеі́т

(ад трахея)

запаленне слізістай абалонкі трахеі.

трахе́й

(гр. trochaios = літар. які бяжыць)

тое, што і харэй.

трахеламо́нас

(н.-лац. trachelomonas)

аднаклетачная водарасць сям. эўгленавых, якая часцей трапляецца ў вадаёмах з гуміфікаванай вадой, багатай злучэннямі жалеза.