Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гнафо́за

(н.-лац. gnaphosa)

павук сям. гнафазідаў, які жыве пад камянямі.

гнейс

(ням. Gneis)

горная парода, якая складаецца з палявога шпату, кварцу, каляровых мінералаў і інш.

гнейсаграні́т

(ад гнейс + граніт)

тое, што і гранітагнейс.

гнетапсі́ды

(н.-лац. gnetopsida)

клас дрэвавых, кустовых раслін або ліян аддзела голанасенных з супраціўным цэльным лісцем.

гне́тум

(н.-лац. gnetum, ад малайск. gnemon)

ліяна класа гнетапсідаў з шырокім лісцем, пашыраная ў тропіках; дае грубае валакно, ядомае насенне, алей.

-гнозія

(гр. gnosis = пазнанне, веды)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «веды», «веданне».

гном

(ням. Gnom, ад н.-лац. gnomus)

1) пачварны карлік у заходнееўрапейскай міфалогіі, які быццам бы ахоўвае падземныя скарбы;

2) перан. тое, што і карлік 1.

гно́ма

(гр. gnome = думка)

кароткі выраз павучальнага характару ў форме верша або рытмізаванай прозы; вершаваны афарызм.

гно́ман

(гр. gnomon)

старажытны астранамічны інструмент, які складаецца з вертыкальнага стрыжня на гарызантальнай пляцоўцы; зараз выкарыстоўваецца толькі як сонечны гадзіннік.

гно́стык

(лац. gnosticus, ад гр. gnostikos = пазнавальны)

паслядоўнік гнастыцызму.