Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гляцые́лаг

(ад лац. glacies = лёд + -лаг)

спецыяліст у галіне гляцыялогіі.

гляцыядыслака́цыя

(ад лац. glacies = лёд + дыслакацыя)

дэфармацыя горных парод, якія ўтвараюць ложа ледніка пад уздзеяннем яго вагі і руху.

гляцыядыяпі́р

(ад лац. glacies = лёд + гр. diapeiro = пранізваю)

антыклінальная складка, якая ўзнікла пад ледніковым уздзеяннем у выніку ўкаранення адных парод у другія.

гляцыяізастазі́я

(ад лац. glacies = лёд + ізастазія)

вертыкальныя рухі зямной кары пад ледніковай нагрузкай.

гляцыяка́рст

(ад лац. glacies = лёд + карст)

з’явы, якія суправаджаюць раставанне нерухомага лёду і ўзнікненне пры гэтым розных форм рэльефу і парушэнняў у заляганні горных парод.

гляцыя́л

(лац. glacialis = ледзяны)

адрэзак часу на працягу антрапагену, які характарызуецца значным пахаладаннем клімату і насоўваннем ледніковага покрыва на раўніны ў сярэдніх шыротах; ледніковая эпоха.

гляцыяло́гія

(ад лац. glacies = лёд + -логія)

навука, якая вывучае паходжанне, фізічныя ўласцівасці, развіццё, геаграфічнае пашырэнне леднікоў і магчымасці іх гаспадарчага выкарыстання.

гляцыя́льны

(лац. glacialis = ледзяны)

які адносіцца да лёду, асабліва да леднікоў.

гляцыясфе́ра

(ад лац. glacies = лёд + сфера)

сезонная абалонка з снегу і лёдавага покрыва ў палярных шыротах.

гляцыятэкто́ніка

(ад лац. glacies = лёд + тэктоніка)

раздзел геалогіі, які вывучае экзатэктанічныя структуры і працэсы, абумоўленыя ледніковай дзейнасцю (гляцыядыслакацыю і гляцыяізастазію).