Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

глюкакартыко́іды

[ад глюко(за) + лац. cortex = кары + -оід]

лекавыя прэпараты кары наднырачнікаў.

глюканеагене́з

[ад глюко(за) + неа- + -генез]

біяхімічны працэс утварэння глюкозы з невугляводных папярэднікаў.

глюкапратэі́ды

[ад гпюко(за) + пратэіды]

складаныя бялкі ў арганізме чалавека, жывёл і раслін, якія змяшчаюць вугляводы.

глюко́за

(ад гр. glykys = салодкі)

арганічнае злучэнне класа монацукрыдаў, салодкае рэчыва ў пладах раслін; вінаградны цукар.

глюкозафасфа́ты

(ад глюкоза + фасфаты)

злучэнні глюкозы з адным або двума астаткамі аргафосфарнай кіслаты.

глюко́навы

(ад гр. glykys = салодкі);

г-ая кіслата — цукровая кіслата, якая ўтвараецца пры акісленні альдэгіднай (гл. альдэгіды) групы глюкозы.

глюкуро́навы

(ад гр. glykys = салодкі + uron = мача);

г-ая кіслата — аднаасноўная арганічная кіслата, якая ўтвараецца пры акісленні глюкозы.

глюо́ны

(ад англ. glue = клей)

электрычна нейтральныя часціцы з нулявой масай спакою і спінам.

глютамі́н

[ад лац. glut(en) = клей + аміны]

амінакіслата, якая ўваходзіць у склад раслінных і жывёльных бялкоў і выконвае важную ролю ў азоцістым абмене.

глютамі́навы

(ад глютамін);

г-ая кіслата — тое, што і глютамін.