Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

глісі́раваць

(фр. glisser)

хутка слізгацець па воднай паверхні (пра рух глісера, гідрасамалёта).

гліфта́лі

[ад глі(цэрына) + (на)фт(а) + ал(ей)]

сінтэтычныя смолы, якія атрымліваюць на аснове гліцэрыны і фталевай кіслаты.

гліцы́н

(ад гр. glykys = салодкі)

амінакіслата, якая ўваходзіць у склад многіх бялкоў, напр. казеіну, жэлаціну.

гліцы́нія

(ад гр. glykys = салодкі)

павойная расліна сям. бабовых з пахучымі кветкамі, пашыраная ва Усх. Азіі; вырошчваецца як дэкаратыўная ў Крыме, на Каўказе.

гліцэральдэгі́д

(ад гр. glykeros = салодкі + альдэгід)

трохвугляродны цукар (альдоза), які мае асіметрычны атам вугляроду.

гліцэры́ды

(ад гр. glykeros = салодкі + eidos = выгляд)

складаныя эфіры гліцэрыны і арганічных або мінеральных кіслот, якія з’яўляюцца састаўной часткай тлушчаў расліннага і жывёльнага паходжання.

гліцэры́на

(польск. gliceryna < ням. Glyzerin , ад гр. glykeros = салодкі)

арганічнае злучэнне, трохатамны спірт аліфатычнага рада, бясколерная масляністая вадкасць, якая атрымліваецца з тлушчаў і выкарыстоўваецца для тэхнічных, медыцынскіх, касметычных мэт.

гліцэрынафасфа́ты

(ад гліцэрына + фасфаты)

солі гліцэрынафасфатнай кіслаты, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

глі́я

(гр. glia = клей)

тое, што і нейраглія.

гло́булы

(лац. globulus = шарык)

1) астр. невялікія цёмныя ўтварэнні ўнутры светлых туманнасцей Млечнага шляху;

2) хім. калоідныя часцінкі сферычнай формы або макрамалекулы, згорнутыя ў клубок.