Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гіяло́брыян

(н.-лац. hyalobryon)

аднаклетачная або каланіяльная залацістая водарасць сям. лепахраманадавых, якая пашырана пераважна ў чыстых водах.

гіялураніда́за

[ад гр. hyalos = шкло + uron = мача + (дыяст)азы]

фермент, які каталізуе гідроліз гіялуронавай кіслаты.

гіялуро́навы

(ад гр. hyalos = шкло + uron = мача);

г-ая кіслатаполіцукрыд, які ўваходзіць у склад пазаклетачнага асноўнага рэчыва злучальнай тканкі пазваночных жывёл; змяшчаецца ў клетачных абалонках, шклопадобным целе вока і інш.

гіямандыбуля́рэ

(ад лац. hio = разяўляю рот + мандыбулы)

верхнія парныя косці пад’язычнай дугі ў рыб і іншых пазваночных.

гіястылі́я

(ад лац. hio = разяўляю рот + гр. stylos = слупок)

тып сучлянення сківічнага апарата з восевым чэрапам у большасці рыб.

гіясцыямі́н

(ад гр. hyoskyamos = блёкат)

алкалоід, які змяшчаецца ў блёкаце і іншых раслінах сям. паслёнавых; выкарыстоўваецца ў медыцыне.

гія́тус

(лац. hiatus = шчыліна)

лінгв. збег двух або некалькіх галосных гукаў у адным слове або на мяжы слоў.

гіяцы́нт

(лац. hyacinthus, ад гр. hyakinthos)

1) травяністая расліна сям. лілейных з прадаўгаватым лісцем і пахучымі кветкамі;

2) мінерал, каштоўны камень жоўтага, чырвонага або ружовага колеру.

глаба́льны

(фр. global, ад лац. globus = шар)

усеагульны, усёабдымны, сусветны (напр. г. падыход, г-ае рашэнне);

г-ая ракета — ракета, здольная данесці баявы зарад у любы пункт зямнога шара.

глабігеры́ны

(ад лац. globus = шар + gerere = насіць)

група прасцейшых жывёл атрада форамініфераў, сустракаюцца ў планктоне пераважна цёплых мораў; іх вапняковыя ракавіны ўтвараюць асноўную частку акіянскага глею.