Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гі́цаль

(польск. hycel, ад ням. дыял. hitzel)

нягоднік, мучыцель (даўней — жывадзёр, скуралуп).

гі́ція

(шв. gyttja = глей, ціна)

азёрныя адклады з рэшткаў мікраарганізмаў, раслін і мінеральных рэчываў.

гі́чка

(англ. gig)

тое, што і гіг.

гіялапла́зма

(ад гр. healos = шкло + плазма)

частка цытаплазмы жывёльных і раслінных клетак, якая акружае ядро і змяшчае прадукты ўнутрыклетачнага метабалізму.

гіяларафі́дыум

(н.-лац. hyaloraphidium)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая пашырана ў планктоне прэсных і саланаватых вадаёмаў.

гіялатэ́ка

(н.-лац. hyalotheca)

ніткаватая зялёная водарасць сям. касмарыевых, якая засяляе стаячыя дыстрофныя вадаёмы.

гіяле́кта

(н.-лац. gualecta)

накіпны лішайнік сям. гіялектавых; пашыраны па ўсім зямным шары; на Беларусі трапляецца адзін від на кары лісцевых дрэў, на старых пнях.

гіялі́навы

(гр. hyalinos)

шклопадобны, празрысты (напр. г. храсток).

гіяліно́з

(ад гр. hyalos = шкло)

змена тканак арганізма, якая характарызуецца з’яўленнем па-за клеткамі тканак аднародных паўпразрыстых шчыльных бялковых мас; назіраецца пры некаторых хваробах, напр. калагенозах.

гіялі́т

(ад гр. hyalos = шкло + -літ)

мінерал класа сілікатаў, празрыстая разнавіднасць апалу.