Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гі́рса гірса́

(літ. girsa)

пустазелле сям. злакавых; каласоўнік.

гірсуты́зм

(ад лац. hirsutis = валасаты)

мужчынскі тып валасянога покрыва ў жанчын, пераважна як праяўленне вірылізму.

гірудатэрапі́я

(ад лац. hirudo = п’яўка + тэрапія)

лячэбнае выкарыстанне медыцынскіх п’явак.

гірудзі́н

(ад лац. hirudo, -dinis = п’яўка)

рэчыва, якое знаходзіцца ў слінных залозах медыцынскай п’яўкі і пры ўвядзенні ў чалавечы арганізм перашкаджае згусанню крыві.

гіршфе́льдыя

(н.-лац. hirschfeldia)

травяністая расліна сям. капуставых з лірападобным лісцем і бледна-жоўтымі кветкамі, пашыраная пераважна ў Міжземнамор’і; на Беларусі заносная, пустазелле.

гіста-

(гр. histos = тканка)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «тканка жывёльнага арганізма».

гістагене́з

(ад гіста- + -генез)

сукупнасць працэсаў, якія забяспечваюць узнікненне, існаванне і аднаўленне тканак жывёльных арганізмаў.

гістаге́нны

(ад гіста- + -генны)

які паходзіць з тканкі, тканкавы.

гістагра́ма

(ад гр. histos = слуп + -грама)

графічны паказ статыстычных размеркаванняў якой-н. велічыні па колькаснай прымеце.

гісталіза́ты

(ад гіста- + лізаты)

тое, што і лізаты 1.