Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трапа́р

(гр. troparion)

малітоўны верш для спеваў у гонар якога-н. праваслаўнага свята або святога.

трапасфе́ра

(ад гр. tropos = паварот + сфера)

ніжні, асноўны слой атмасферы да вышыні 8—17 км, у якім тэмпература паветра паніжаецца з вышынёй.

трапафі́ты

(ад гр. tropos = паварот + -фіты)

расліны, якія прыстасаваліся да жыцця ў абласцях з рэгулярнай штогадовай зменай вільготнага і сухога перыядаў.

трапе́за

(гр. trapeza = стол)

1) агульны стол для яды ў манастыры, а таксама прыём яды (абед, вячэра) за такім сталом;

2) памяшканне ў манастыры, дзе адбываецца прыём яды; трапезная.

трапезі́ты

(гр. trapezitai, ад trapeza = стол)

мянялы ў Стараж. Грэцыі.

трапе́лія

(н.-лац. trapelia)

накіпны лішайнік сям. трапеліевых, які расце на добра асветленых месцах у полі і ў лесе, на вапнісгых субстратах, пясчаніках, граніце, валунах.

тра́пер

(англ. trapper)

паляўнічы на пушнога звера ў Паўн. Амерыцы, які карыстаецца ў асноўным пасткамі.

трапецо́ід

(ад трапецыя + -оід)

геаметрычная фігура, якая падобна на трапецыю, але не мае паралельных старон.

трапецо́эдр

(ад трапецыя + -эдр)

мат. мнагаграннік, грані якога маюць выгляд транецый.

трапе́цыя

(гр. trapezion = столік)

1) мат. чатырохвугольнік з дзвюма паралельнымі і дзвюма непаралельнымі старанамі;

2) гімнастычная прылада ў выглядзе перакладзіны, падвешанай на двух тросах.