Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трыхіно́з

(н.-лац. trichinosis, ад гр. trichinos = валасяны)

глісная хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца трыхінамі.

тры́хія

(н.-лац. trichia)

слізявік сям. трыхіевых, які развіваецца на адмерлай драўніне, апалых сухіх галінках і лісці, на моху і на лішайніках.

трыхія́з

(ад гр. thriks, -ichos = волас)

няправільны рост веек у бок вочнага яблыка, у выніку чаго яны траўміруюць вока.

трыхо́мы

(гр. trichoma = валасы)

вырасты эпідэрмісу ў раслін у выглядзе валаскоў, шчацінак і інш.

трыхо́рд

(ад гр. tri = трох + -хорд)

гукарад з трох гукаў у межах тэрцыі або кварты.

трыціка́ле

[ад лац. triticum = пшаніца + (se)cale = жыта]

збожжавая культура, якая з’яўляецца гібрыдам пшаніцы і жыта.

трыцы́кл

(ад гр. tri = трох + kyklos = кола)

трохколавы веласіпед, аўтамабіль.

тры́цэпс

(лац. triceps = трохгаловы, ад tres = тры + caput = галава)

анат. трохгаловая мышца (пляча, голені галёнкі).

трыцэра́тапс

(ад гр. tri = трох + keras, -atos = рог + ops = твар)

вымерлы паўзун з падатрада рагатых дыназаўраў, які жыў у мезазоі.

трыэ́др

(ад гр. tri = трох + -эдр)

мат. сістэма трох вектараў, якія выходзяць з аднаго пункта і не ляжаць у адной плоскасці.