Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трансфу́зія

(лац. transfusio = пераліванне)

мед. пераліванне крыві.

трансфузіяло́гія

(ад трансфузія + -логія)

раздзел гематалогіі, які вывучае метады пералівання крыві, увядзення прэпаратаў крыві і спосабы папярэджвання магчымых пры пераліванні ўскладненняў.

трансцэндэнталі́зм

(с.-лац. transcendentalis, ад лац. transcendens, -ntis = які выходзіць за межы)

ідэалістычнае філасофскае вучэнне, паводле якога апрыёрныя формы свядомасці папярэднічаюць вопыту і з’яўляюцца яго ўмовамі.

трансцэндэнта́льны

(с.-лац. transcendentalis, ад лац. transcendens, -ntis = які выходзіць за межы)

які датычыць абстрактных, быццам бы незалежачых незалежных ад вопыту з’яў (у ідэалістычнай філасофіі Канта).

трансцэндэ́нтны

(лац. transcendens, -ntis = які выходзіць за межы)

філас. які знаходзіцца за межамі вопыту, непазнавальны (проціл. іманентны).

траншэ́лія

(н.-лац. tranzschelia)

базідыяльны грыб сям. пукцыніевых, які развіваецца на лісці слівы.

траншэ́я

(фр. tranchee)

1) вузкі доўгі роў з брустверам, які злучае ў адну лінію ўсе агнявыя пункты абароны;

2) роў, канава для розных гаспадарчых мэт (напр. т. для сіласу).

трап1

(гал. trap)

1) лесвіца на караблі; прыстаўная лесвіца для пасадкі ў самалёт і выхаду з яго;

2) спецыяльная лесвіца рознага прызначэння (напр. гімнастычны т., тэатральны т.).

трап2

(англ. trap)

апарат для аддзялення нафты ад газу, калі яны выходзяць са свідравіны.

трапапа́ўза

(ад гр. tropos = паварот, змяненне + паўза)

пераходны слой паміж трапасферай і стратасферай.