Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

літо́граф

(ад літаграфія)

спецыяліст у галіне літаграфіі.

літо́та

(гр. litotes = прастата)

разнавіднасць метаніміі: зварот мовы, процілеглы гіпербале; замена якога-н. выразу іншым, раўназначным.

літр

(фр. litre, ад гр. litra = фунт)

1) мера аб’ёму і ёмістасці ў Метрычнай сістэме мер (СІ), роўная 1000 см​3;

2) пасудзіна такой ёмістасці.

лі́тра

(гр. litra)

асноўная адзінка візантыйскай манетнай вагі, роўная 327,45 г.

літра́ж

(фр. liltrage)

аб’ём якой-н. пасудзіны ў літрах.

літургі́я

(гр. leiturgia)

хрысціянскае набажэнства, у час якога робяць прычасце (у праваслаўных — абедня, у католікаў і лютэран — меса 1).

лі́тый

(н.-лац. lithium, ад гр. lithos = камень)

хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які выкарыстоўваецца пераважна ў ядзернай энергетыцы.

літыфа́нтэс

(н.-лац. lithyphantes)

павук сям. цянётнікаў, які жыве на паверхні глебы ў сухіх мясцінах.

літыя́

(ад гр. lite = просьба, маленне)

1) кароткае царкоўнае богаслужэнне ў прытворы хрысціянскага храма;

2) абрад адпявання нябожчыка ў час ходу жалобнай працэсіі і на могілках.

ліўр

(фр. livre, ад лац. libra = фунт)

1) сярэбраная манета ў сярэдневяковай Францыі;

2) грашовая адзінка ў Францыі да ўвядзення франка (1799 г.), роўная 240 дэнье;

3) даўнейшая французская мера вагі, роўная 1/2 кг.