Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

ліцэ́нзія

(рус. лицензия, ад лац. licentia = права, дазвол)

1) дазвол кампетэнтнага дзяржаўнага органа на прывоз тавараў або іх вываз за мяжу;

2) дазвол на выраб якой-н. прадукцыі, выкарыстанне вынаходніцтва, на адстрэл дзікіх жывёл, паляванне на якіх абмежавана.

ліцэ́нцыя

(польск. licencja, ад лац. licentia = права, дазвол)

адступленне ад агульнапрынятых правіл (звычайна ў галіне мастацтва).

ліцэнцыя́т

(с.-лац. licentiatus = звольнены, адпушчаны)

1) выкладчык у сярэдневяковых універсітэтах, які меў права чытаць лекцыі да абароны доктарскай дысертацыі;

2) першая вучоная ступень у некаторых краінах Зах. Еўропы і Лац. Амерыкі.

лі́штва

(ст.-польск. lisztwa, ад с.-в.-ням. liste)

1) накладная планка вакол дзвярнога ці аконнага праёма;

2) нашытая палоска матэрыі для аддзелкі, падрубкі.

лія́зы

(ад гр. lyo = раствараю)

клас ферментаў, якія каталізуюць у арганізме рэакцыі расшчаплення малекул арганічных рэчываў.

ліяне́з

(фр. lyonnaise, ад Lyon = назва горада ў Францыі)

баваўняная шчыльная тканіна з рубчыкамі.

лія́ны

(фр. liane, ад lier = звязваць)

расліны, якія не здольны самастойна захоўваць вертыкальнасць сцябла і выкарыстоўваюць для апоры іншыя расліны, скалы, будынкі; пашыраны пераважна ў трапічных лясах, бываюць лазячыя і павойныя.

ліятрапі́я

(ад гр. lyo = раствараю + -трапія)

уплыў раствораных рэчываў на малекулярныя ўласцівасці растваральніку.

ліяфі́л

(н.-лац. lyophyllum)

шапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых, які расце на глебе, лясным подсціле, гнілой драўніне; большасць відаў ядомыя.

ліяфіліза́цыя

(ад ліяфільнасць)

спосаб сушэння вільготных матэрыялаў (тканак або іншых біялагічных аб’ектаў) у замарожаным стане ў вакууме.