Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

літата́мніі

(ад літа- + гр. thamnos = куст)

чырвоныя водарасці класа фларыдэевых, якія пашыраны ў цёплых морах; разам з караламі ўтвараюць рыфы1.

літатрыпсі́я

(ад літа- + гр. tripsis = расціранне)

аперацыя раздрабнення камянёў у мачавым пузыры.

літатры́хтар

(ад літа- + гр. tribo = расціраю)

шчыпцы для раздрабнення камянёў у мачавым пузыры.

літатэ́кс

(ад літа- + лац. texo = складаю)

тып размнажальных машын для шматразовага фатаграфавання адлюстраванняў невялікага памеру.

літа́ўры

[ад гр. (po)ly = многа + taurea = барабан]

старажытны мембранны ўдарны музычны інструмент накшталт барабана.

літафа́нія

(ад літа- + гр. phanos = ясны, празрысты)

1) дэкаратыўныя вырабы з абпаленага непаліванага фарфору, малюнкі на якім бачны пры разгляданні на святло;

2) спосаб стварэння такіх вырабаў;

3) падрыхтоўчыя барэльефныя адлюстраванні на воску для вырабу карцін на паперы, якія відаць пры прасвечванні.

літафі́льны

(ад літа- + гр. phileo = люблю);

л-ыя элементы — група хімічных элементаў, якія складаюць асноўную масу мінералаў зямной кары.

літафі́ты

(ад літа- + -фіты)

расліны, якія растуць на скалах і камянях (імхі, лішайнікі, некаторыя водарасці і інш.).

літахрамі́раваць

(ад літа- + гр. chroma = фарба)

друкаваць літаграфскім спосабам у фарбах.

літахрызагра́фія

(эдліта- + гр. chrysos = золата + -графія)

літаграфскі друк бронзавай фарбай.