Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

літара́ль

(лац. litoralis = берагавы)

прыбярэжная паласа марскога дна, якая агаляецца ў час адліву.

літара́льны1

(польск. literalny, ад лац. litteralis)

1) дакладны, даслоўны (напр. л. пераклад);

2) прамы, не пераносны (напр. л. сэнс).

літара́льны2

(лац. litoralis, ад litus = узбярэжжа)

прыбярэжны (напр. л-ыя адклады).

літара́тар

(лац. literator)

1) пісьменнік;

2) літаратуразнавец.

літарату́ра

(лац. litteratura)

1) сукупнасць твораў пісьменнасці якога-н. народа, эпохі або ўсяго чалавецтва;

2) від мастацтва, якое адлюстроўвае жыццё, стварае мастацкія вобразы пры дапамозе слова, мовы, а таксама творы гэтага мастацтва;

3) сукупнасць твораў, прац па якой-н. галіне ведаў, нейкаму спецыяльнаму пытанню (напр. метадычная л., навуковая л.).

літары́ны

(н.-лац. littorinidae)

сямейства марскіх пярэднежабравых малюскаў.

літасідэры́ты

(ад літа- + сідэрыт)

каменна-жалезныя метэарыты, асноўная маса якіх уяўляе сабой губку з нікелістага жалеза, поры якой запоўнены мінераламі; уваходзіць у клас сідэралітаў.

літаско́п

(ад гр. lis = палатно + -скоп)

тое, што і літакінаскоп.

літасо́лі

(ад літа- + лац. solum = зямля, глеба)

слабаразвітыя маласільныя глебы, якія фарміруюцца на шчыльных пародах, пераважна ў гарах.

літасфе́ра

(ад літа- + сфера)

верхняя цвёрдая абалонка зямнога шара.