Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

ліпафусцы́н

(ад гр. lipos = тлушч + лац. fuscus = цьмяны, непразрысты)

жоўта-карычневы пігмент, які ўяўляе сабой ліпапратэід і ўтвараецца пры акісленні ў арганізме фосфаліпідаў і тлушчаў.

ліпі́ды

(ад гр. lipos = тлушч)

група арганічных рэчываў, да якой належаць тлушчы і тлушчападобныя рэчывы (ліпоіды); пашыраны ў жывёльных і раслінных арганізмах.

ліпо́іды

(ад гр. lipos = тлушч + -оід)

група тлушчападобных рэчываў расліннага і жывёльнага паходжання, якая разам з тлушчамі ўваходзіць у групу ліпідаў.

ліпо́ма

[н.-лац. lipoma, ад гр. lipos = тлушч + (ogk)oma = пухліна)]

дабраякасная пухліна з тлушчавай тканкі.

лі́псі

(ням. Lipsi, ад Lipsia = лацінская назва Лейпцыга)

сучасны бальны танец з сінкапіраванымі акцэнтамі.

лі́ра1

(польск. lira < лац. lyra, ад гр. lyra)

1) старажытнагрэчаскі струнны шчыпковы музычны інструмент;

2) даўнейшы струнны фрыкацыйны музычны інструмент вандроўных беларускіх музыкантаў-песняроў (лірнікаў);

3) перан. творчасць паэта, паэзія (напр. змоўкла л. Купалы).

лі́ра2

(іт. lira)

грашовая адзінка ў Італіі, роўная 100 чантэзіма, і Турцыі, роўная 100 піястрам.

Ліры́ды

(ад лац. Lyra = назва сузор’я)

метэорны паток з радыянтам у сузор’і Ліры.

ліры́зм

(гр. lyrismos = ігра на ліры)

эмацыянальнасць, паэтычная ўсхваляванасць, сардэчнасць у творах мастацтва.

лі́рык

(гр. lyrikos = пачуццёвы)

аўтар лірычных літаратурных твораў.