Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

левейлу́ла

(н.-лац. leveillula)

сумчаты грыб сям. мучніста-расяных, які развіваецца на травяністых раслінах і дрэвах.

ле́велеры

(англ. levellers)

радыкальна-дэмакратычная палітычная групоўка ў Англіі ў перыяд буржуазнай рэвалюцыі 17 ст., якая выступала за ўстанаўленне рэспублікі, правядзенне сацыяльных рэформ.

левіра́т

(ад лац. levir = швагер)

звычай некаторых народаў, паводле якога ўдава мае магчымасць (ці нават абавязана) выйсці замуж за брата нябожчыка-мужа.

левіта́цыя

(лац. levitatio = падыманне)

магічны спосаб пераадолення зямнога прыцяжэння (напр. падыманне ўласнага цела намаганнем волі, палёты ў сне і г.д.).

левіяфа́н

(ст.-яўр. liwjāthān)

1) вялікае марское страшыдла, аб якім гаворыцца ў Бібліі;

2) перан. нешта велізарнае, страшнае.

левулёза

(ад лац. laevus = левы)

тое, што і фруктоза.

легалізава́ць

(фр. legaliser)

узаконьваць, лічыць законным, пераводзіць на легальнае становішча.

легаліза́цыя

(ад лац. legalis = законны)

1) наданне законнай сілы якому-н. акту або дзеянню;

2) у міжнародным праве — засведчанне подпісаў на дакументах, прызначаных для дзеяння ў замежных дзяржавах.

легалі́зм

(ад лац. legalis = законны)

паводзіны, якія толькі знешне ўзгадняюцца з агульнапрынятымі маральнымі нормамі, не адпавядаючы сапраўднаму духу маральнасці.

лега́льны

(рус. легальный, ад лац. legalis)

прызнаны, дазволены законам.