Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ле́гуа

(ісп. legua)

мера даўжыні ў краінах Лац. Амерыкі (ад 4 да 6,6 км).

ледэбуры́т

[ад ням. A. Ledebur = прозвішча ням. металурга (1837—1906)]

структурная састаўляючая жалезавугляродзістых сплаваў, механічная сумесь аўстэніту і цэментыту.

ледэры́н

(ад ням. Leder = скура)

баваўняная тканіна з лакавым пакрыццём, якая імітуе скуру.

ле́ер

(гал. leer = пераносная лесвіца)

мар. агароджа (з тросаў, металічных труб) уздоўж бартоў, вакол люкаў на суднах, а таксама трос для мацавання некаторых парусоў.

леерсі́я

(н.-лац. leersia)

травяністая расліна сям. злакавых з доўгім востра-шурпатым лісцем і суквеццем у выглядзе рэдкай мяцёлкі, пашыраная ў розных кліматычных зонах; кармавая.

лежане́я

(н.-лац. leieunea)

пячоначны мох сям. лежанеевых, які трапляецца на ствалах дрэў, часам на камянях у цяністых лясах.

ле́і

(фр. lé = палатно, шырыня тканіны паміж двума пругамі)

нашыўкі са скуры ці моцнай тканіны на кавалерыйскіх штанах у месцах, якія пры яздзе датыкаюцца да сядла.

лей

(рум. leu)

грашовая адзінка Румыніі, роўная 100 бані.

лейаго́м

(ад гр. leios = мяккі + фр. gomme = смала)

сорт дэкстрыну, які атрымліваецца пры падсмажванні бульбянога крухмалу.

лейбары́ст

(англ. Labourist, ад labour = праца)

член рабочай партыі ў Англіі, Ірландыі, Аўстраліі і некаторых іншых краінах, якая праводзіць палітыку класавага супрацоўніцтва з буржуазіяй.