Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трыхафе́я

(н.-лац. trichophaea)

сумчаты грыб сям. піранемавых, які развіваецца на адмерлых травяністых раслінах сям. злакавых і бабовых.

трыхафіто́н

(н.-лац. trichophyton)

недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца ў глебе, выклікае ў чалавека і жывёл грыбковыя хваробы.

трыхафі́ты

(ад гр. thriks, -ichos = волас + -фіты)

расліны, якія выкарыстоўваюць у асноўным ваду глебы (параўн. амбрафіты).

трыхафіты́я

(ад гр. thriks, -ichos = волас + phyton = расліна)

інфекцыйная грыбковая хвароба чалавека і жывёл, якая выклікаецца трыхафітонам; пашкоджвае скуру, валасы, ногці; стрыгучы лішай.

трыхацы́сты

(ад гр. thriks, -ichos = волас + цыста)

арганелы многіх інфузорый і некаторых жгуцікавых, здольныя выкідаць нітку з вастрыём на канцы для абароны або нападу.

трыхацэфалёз

(ад гр. thriks, -ichos = волас + kephale = галава)

глісная хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца трыхацэфалідамі.

трыхацэфалі́ды

(н.-лац. trichocepholidae)

сямейства гельмінтаў класа нематодаў; паразітуюць у тоўстым кішэчніку жывёл і чалавека; валасагаловы.

трыхі́на

(н.-лац. trichina, ад гр. trichinos = валасяны)

гельмінт класа нематодаў, лічынкі якога паразітуюць у мышцах свіней і іншых жывёл і з мясной ежай перадаюцца чалавеку.

трыхіне́ла

(н.-лац. trichinella)

тое, што і трыхіна.

трыхінелёз

(ад трыхінела)

тое, што і трыхіноз.