Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бесало́л

[ад бе(ладонна) + салол]

лекавы прэпарат, які прымяняюць пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, цыстытах і інш.

бесеме́р

[англ. H. Bessemer = прозвішча англ. інжынера (1813—1898)]

сталь, атрыманая з вадкага чыгуну шляхам прадзімання яго паветрам у канвертары.

бесемерава́ць

(ад бесемер)

атрымліваць сталь з вадкага чыгуну шляхам прадзімання яго паветрам у канвертары.

бест

(перс. best)

заснаванае на даўнім звычаі права недатыкальнасці некаторых месцаў у Іране (мячэцей, дамоў вышэйшага духавенства, іншаземных пасольстваў), адкуль чалавек, якога праследуе ўлада, не можа быць узяты сілай.

бестсе́лер

(англ. bestseller, ад best = лепшы + sell = прадавацца)

ходкая, выдадзеная вялікім тыражом кніга на сенсацыйную тэму або ходкі тавар у шэрагу замежных краін, асабліва ў ЗША і Англіі.

бестыя́рый

(с.-лац. bestiarium, ад лац. bestiarius = звярыны)

сярэдневяковыя творы, у якіх апісвалі звяроў, даючы ім алегарычнае тлумачэнне.

бетаі́н

(ад лац. beta = бурак)

арганічнае азоцістае злучэнне, бясколернае крышталічнае рэчыва, якое змяшчаецца ў цукровых бураках і многіх іншых раслінах.

бетані́т

(ад бетон)

ппучны камень, зроблены з бетону.

бето́н

(фр. béton)

будаўнічы матэрыял, атрыманы з сумесі рашчыненай цэментнай масы з пяском і шчэбенем.

бетулі́н

(н.-лац. betulma, ад лац. betula = бяроза)

1) бярозавая жывіца;

2) белы фарбавальнік, які змяшчаецца ў клетках бярозавай кары.