Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гідры́ла

(н.-лац. hydrilla)

водная травяністая расліна сям. жабнікавых з доўгім ніткападобным сцяблом і дробназубчастым лісцем, пашыраная ў Еўразіі, Афрыцы і Аўстраліі.

гідры́я гі́дрыя

(гр. hydria, ад hydor = вада)

пасудзіна з трыма ручкамі для нашэння вады, пашыраная ў Стараж. Грэцыі.

гідрэмі́я

(ад гідра- + -эмія)

павышанае ўтрыманне вады ў крыві, разрэджванне крыві, якое заўважаецца пры хваробах нырак, асцыце, пры некаторых формах анемій.

гіе́на

(лац. hyaena, ад гр. hyaina)

драпежная млекакормячая жывёла, якая водзіцца ў гарачых краінах і корміцца пераважна мярцвячынай.

гік

(гал. gijk)

гарызантальная бэлька, прымацаваная адным канцом да ніжняй часткі мачты, для расцягвання ніжняга краю паруса.

гіко́ры

(англ. hickory, ад індз. pohikeri)

тое, што і карыя.

гілазаі́зм

(ад гр. hyle = рэчыва + zoe = жыццё)

філасофскі погляд, паводле якога здольнасць адчуваць нібыта ўласціва ўсёй матэрыі.

гілако́міум

(н.-лац. hylocomium)

лістасцябловы мох сям. гілакоміевых, які з’яўляецца кампанентам наглебавага покрыва лясоў.

гілемарфі́зм

(ад гр. hyle = рэчыва + -марфізм)

філасофскі тэрмін для абазначэння вучэння Арыстоцеля аб форме і матэрыі як асноўных прынцыпах быцця.

гіле́я

(гр. hylaios = лясны)

вечназялёныя лясы вільготных тропікаў.