Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ксеро́граф

(ад ксера- + -граф)

устройства для атрымання ксераграфічных адбіткаў.

ксеро́з

(гр. kseros = сухі)

сухасць скуры, абумоўленая памяншэннем сакрэцыі сальных залоз.

ксёндз

(польск. ksiądz)

каталіцкі свяшчэннік у Польшчы, на Беларусі і Украіне.

ксіла-

(гр. ksylon = ссечанае дрэва)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з дрэвам, драўнінай.

ксілабіёнты

(ад ксіла- + біёнты)

арганізмы, якія жывуць у драўніне, напр. многія насякомыя, грыбы.

ксілагра́фа

(н.-лац. xylographa)

накіпны лішайнік сям. агарыевых, пашыраны пераважна ў Паўн. паўшар’і; трапляецца на драўніне елак, на ствалах бяроз.

ксілагра́фія

(ад ксіла- + -графія)

1) гравіраванне на дрэве;

2) гравюра на дрэве (дрэварыт), а таксама адбітак з такой гравюры.

ксілако́па

(н.-лац. xylocopa)

пчала размерам з чмяля, пашыраная ў тропіках.

ксілалі́т

(ад ксіла- + -літ)

штучны будаўнічы матэрыял з сумесі драўняных апілак, азбесту і інш.

ксіла́рыя

(н.-лац. xylaria)

сумчаты грыб сям. ксіларыевых, які развіваецца на адмерлай драўніне.