Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ксенатурбелі́ды

(н.-лац. xenotuibellida)

клас плоскіх чарвей; жывуць у Паўночным моры.

ксенаты́м

(ад гр. ksenos = чужы + time = гонар)

мінерал класа фасфатаў жоўтага, чырвонага, карычневага колеру са шкляным бляскам; сыравіна для атрымання ітрыю.

ксенафо́бія

(ад гр. ksenos = чужы + -фобія)

1) неадчэпны страх перад незнаёмымі асобамі;

2) боязь усяго незнаёмага, малавядомага.

ксе́ніі

(гр. ksenia = гасціннасць)

1) падарункі ў старажытных грэкаў і рымлян, якія гаспадар дарыў гасцям;

2) застольныя вершы-мініяцюры ў форме эпіграм і афарызмаў;

3) праяўленні прыкмет бацькоўскай расліны ў гібрыднага насення і пладоў.

ксено́н

(ад гр. ksenos = чужы)

хімічны элемент, адзін з інертных газаў, які прымяняецца ў электратэхніцы.

ксера-

(гр. kseros = сухі)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «сухі».

ксерагра́фія

(ад ксера- + -графія)

спосаб электрафатаграфіі, заснаваны на дзеянні святла на матэрыял са святлоадчувальным слоем з паўправадніка, на які перад здымкай наносіцца электрастатычны зарад.

ксерадэ́рма

(ад ксера- + дэрма)

тое, што і іхтыёз.

ксерадэрмі́я

(ад ксера- + дэрма)

мед. павышаная адчувальнасць скуры да ультрафіялетавых прамянёў.

ксерако́м

(н.-лац. xerocomus)

шапкавы базідыяльны грыб сям. балетавых, які расце ў хвойных і лісцевых лясах; адзін з відаў — махавік.