Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крэс-сала́та

(ад ням. Kresse = расліна сям. крыжакветных + салата)

гароднінная расліна сям. крыжакветных, пашыраная ў розных кліматычных зонах, лісты якой ужываюць у ежу.

крэто́н

(фр. cretonne)

шчыльная баваўняная ўзорыстая тканіна для абіўкі мэблі.

крэці́н

(фр. cretin)

1) хворы на крэцінізм 1;

2) перан. тупіца.

крэціні́зм

(фр. crétinisme)

1) прыроджаная разумовая адсталасць і фізічная недаразвітасць, абумоўленая парушэннем функцый шчытападобнай залозы і галаўнога мозга;

2) перан. тупасць, абмежаванасць розуму.

крэціно́ід

(ад крэцін + -оід)

псіхічна нармальны чалавек, з выгляду падобны на крэціна.

крэшчэ́нда

(іт. crescendo)

муз. узмацненне сілы гуку, паступовы пераход ад ціхага гучання да моцнага (проціл. дымінуэнда).

крэ́шэр

(англ. crusher, ад crush = давіць, таўчы)

металічны стрыжань, па дэфармацыі якога вызначаюць ціск газаў у час выбуху.

ксантапсі́я

(ад гр. ksanthos = жоўты + opsis = погляд)

парушэнне зроку, пры якім усе прадметы здаюцца афарбаванымі ў жоўты колер; назіраецца пры жаўтусе, атручванні пікрынавай кіслатой, сантанінам і інш.

ксантафі́л

(ад гр. ksanthos = жоўты + -філ)

жоўты пігмент з групы караціноідаў, які знаходзіцца ў пупышках, лістах, кветках і пладах многіх раслін, а таксама ў мікраарганізмах.

ксантафо́ры

(ад гр. ksanthos = жоўты + -фор)

ярка афарбаваныя жоўтыя пігментныя клеткі скуры ніжэйшых пазваночных і некаторых беспазваночных.