Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ксерако́пія

(ад ксера- + копія)

копія, здымак, якія атрыманы шляхам ксераграфіі.

ксе́ракс

(ад ксераграфія)

1) аператыўны размнажальны апарат з выкарыстаннем магнітнага сухога друку;

2) сухі электрастатычны метад атрымання копій дакументаў, матэрыялаў і г.д.;

3) копія, атрыманая ў выніку выкарыстання гэтага метаду.

ксерамарфі́зм

(ад ксера- + -марфізм)

сукупнасць марфалагічных і анатамічных прыкмет, якія з’яўляюцца ў раслін як прыстасаванне да засушлівых умоў.

ксерамезафі́ты

(ад ксера- + мезафіты)

расліны, якія прыстасаваліся жыць у сярэднеўвільготненых мясцінах і могуць пераносіць засушлівы перыяд лета.

ксерастамі́я

(ад ксера- + гр. stoma = рот)

мед. сухасць у роце, якія ўзнікае ў выніку частковага або поўнага спынення сакрэцыі слінных залоз.

ксератэрмі́чны

(ад ксера- + гр. therme = цяпло);

к. перыяд — перыяд з сухім і цёплым кліматам, які адзначаўся ў субарэалярнай фазе пасляледнікоўя пасляледавікоўя (каля 4500—2500 гадоў таму назад).

ксерафі́лы

(ад ксера- + -філ)

расліны і жывёлы, якія жывуць у засушлівых мясцовасцях (гл. ксерафіты).

ксерафі́ты

(ад ксера- + -фіты)

засухаўстойлівыя расліны, здольныя пераносіць перагрэў і абязводжванне, напр. сукуленты (параўн. гіграфіты, гідрафіты, мезафіты).

ксерафо́рм

(ад ксера- + форма)

жоўты парашок, які выкарыстоўваецца ў прысыпках і мазях як антысептычны сродак.

ксерафтальмі́я

(ад ксера- + гр. ophtalmos = вока)

сухасць злучальнай і рагавой абалонкі вачэй у выніку парушэння слёзавыдзялення.