Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ксанто́рыя

(н.-лац. xanthoria)

ліставаты сумчаты лішайнік сям. целасхіставых, які трапляецца на кары дрэў, апрацаванай драўніне, камянях.

ксанты́дыум

(н.-лац. xanthidium)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. касмарыевых, якая трапляецца ў сфагнавых балотах, дыстрофных азёрах, канавах, рэках.

ксанты́па

(гр. Ksanthippe = імя жонкі Сакрата, старажытнагрэчаскага філосафа)

перан. злая, сварлівая жанчына.

ксанці́н

(ад гр. ksanthos = жоўты)

прамежкавы прадукт распаду пурыну ў арганізме жывёл і чалавека.

ксена-

(гр. ksenos = чужы)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «чужы», «чужародны».

ксенабіётыкі

(ад ксена- + гр. biotos = жыццё)

чужародныя для арганізмаў злучэнні — пестыцыды, прэпараты бытавой хіміі, лекавыя сродкі і г.д.

ксенага́мія

(ад ксена- + -гамія)

перакрыжаванае апыленне, пры якім кветкі адной расліны апыляюцца кветкамі другой расліны таго ж віду (параўн. гейтанагамія).

ксенако́нхіі

(н.-лац. xenoconchia)

група вымерлых малюскаў, якія жылі ў палеазоі.

ксеналі́т

(ад ксена- + -літ)

абломак горнай пароды, які трапляецца ў магматычнай пародзе і адрозніваецца ад яе мінералагічным складам, напр. к. сланцу ў граніце.

ксенатранспланта́цыя

(ад ксена- + трансплантацыя)

перасадка органаў або частак тканкі прадстаўніку іншага біялагічнага роду (параўн. алатрансплантацыя, гетэратрансплантацыя).