Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ксіфапа́гі

(ад гр. ksiphos = мечападобны храсток + pagos = горб)

парок развіцця, пры якім блізняты зрасліся ў вобласці грудзей (параўн. пігапагі).

кты́тар

(гр. ktitor = літар. заснавальнік)

царкоўны стараста.

ктэнамі́цэс

(н.-лац. ctenomyces)

сумчаты грыб сям. гімнааскавых, які развіваецца на пер’і птушак.

ктэнафо́ры

(ад гр. kteis, ktenos = грэбень + -фор)

клас беспазваночных жывёл тыпу кішачнаполасцевых, якія пашыраны ва ўсіх морах.

ктэні́дыі

(н.-лац. ctenidia, ад гр. kteis, -enos = грэбень)

1) органы дыхання ў малюскаў; жабры;

2) грэбеняпадобныя хіцінавыя пласцінкі на галаве, радзей на грудзях і брушку ў некаторых насякомых.

ктэно́ідны

(ад гр. kteis, -enos = грэбень + -оід);

к-ая луска — разнавіднасць касцявой лускі касцістых рыб.

куа́дра

(ісп. cuadro = квадрат)

1) мера даўжыні ў краінах Лац. Амерыкі (ад 80 да 130 м);

2) мера плошчы ў краінах Лац. Амерыкі (ад 1 да 1,74 га).

куафёр

(фр. coiffeur)

уст. цырульнік.

куафю́ра

(фр. coiffure)

уст. пышная жаночая прычоска.

куб

(лац. cubus, ад гр. kybos)

1) правільны шасціграннік, усе грані якога квадраты;

2) мат. здабытак трох роўных лікаў, трэцяя ступень ліку;

3) кубічны метр (напр. куб дроў);

4) пасудзіна цыліндрычнай формы для перагонкі або кіпячэння вадкасці; тытан.