Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кубамеду́зы

(н.-лац. cubomedusae)

атрад марскіх кішачнаполасцевых жывёл класа сцыфоідных; паліпы без ахоўнай трубкі.

кубані́т

(ад ісп. Cuba = Куба)

мінерал класа сульфідаў бронзава-жоўтага колеру з металічным бляскам; медная руда.

кубату́ра

(рус. кубатура, ад лац. cubus < гр. kybos = куб)

аб’ём чаго-н., выражаны ў кубічных адзінках (напр. к. пакоя).

ку́бел

(польск. kubel, ад с.-в.-ням. kübel)

вялікая драўляная дзежка з накрыўкай ці векам для захоўвання прадуктаў і рэчаў.

кубі́зм

(фр. cubisme, ад лац. cubus < гр. kybos = куб)

кірунак у выяўленчым мастацтве пач. 20 ст., які перадаваў прадметы рэальнага свету камбінацыямі геаметрычных фігур.

ку́брык

(рус. кубрик, ад гал. koebrug)

памяшканне для каманды на караблі.

кува́да

(фр. couvade = выседжванне яец)

абрадавая сімуляцыя бацькам родавага акта пры нараджэнні дзіцяці, вядомая ў многіх народаў.

куве́з

(фр. couveuse = інкубатар)

апарат са штучным мікракліматам для сагравання неданошаных дзяцей.

куве́рт

(фр. couvert = накрыты)

уст. сталовы прыбор.

куга́

(кр.-тат. qoga)

водная травяністая расліна сям. асаковых; азёрны чарот.